Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ТЭМА «МНЕ ВЫПАЛА ШЧАСЦЕ ТУТ НАРАДЗІЦЦА»

Дата: 28 октября 2020 в 15:22
Автор: Гловко Л. В.

Добры дзень!

Сёння мы прапануем табе паглядзець відэа, выканаць два заданні і адправіць іх настаўніку на праверку.

МАРШРУТНЫ ЛІСТ

ТЭМА «МНЕ ВЫПАЛА ШЧАСЦЕ ТУТ НАРАДЗІЦЦА»

КЛАС 5-6 (11-12 гадоў)

 

Дарагі дружа! Пасля ўдзелу ў віртуальным падарожжы (прагляду відэаролікаў, знаёмствам з даследчай работай) ты зможаш: больш даведацца аб культурнай спадчыне сваёй малой радзімы, зразумець  непарыўнасць гісторыі вёскі з лёсам яе жыхароў, бліжэй пазнаёміцца са сваім мінулым. Ты будзеш сёння больш паспяховым, калі ў канцы мерапрыемства зможаш запоўніць крыжаванку.

Шаг

Інструкцыя для вучня

1

Прагляд урыўка з відэа па ссылцы. Глядзі 1 хвіліну  (час 01: 00)

https://www.youtube.com/watch?time_continue=5&v=CXnyFYeyaGU&feature=emb_logo

QR-код для прагляду пры дапамозе смартфона або планшэта. Пасля прагляду падумай і адкажы.

Годам чаго аб’яўлены 2018-2020 год?

2

“Мой родны кут, як ты мне мілы!..” – такімі радкамі выказваў Я.Колас любоў да сваёй малой Радзімы. Нездарма, у народзе склалася прыказка – дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Тою хаткаю мы звязаны на ўсё жыццё, і куды б ні закінуў цябе лёс, свой родны куток ты будзеш успамінаць з любасцю, цябе будзе вабіць туды.

Першы прыпынак нашага падапрожжа называецца “Паходжанне”

Прагляд урыўка з відэа па ссылцы. Глядзі да 4.30 хвілін (час 04:30)

Ссылка для прагляду на компютары

                               https://ok.ru/video/37659347474

QR-код для прагляду пры дапамозе смартфона або планшэта.

После прагляду фільма выканай прапанаванае далей заданне

Заданне 1. Знайдзі 5 памылак у тэксце.

Возера Чырвонае — найбуйнейшае возера Палесціны і трэці па велічыні вадаём Беларусі. Яго яшчэ называюць Жыд-возера (ад слова “жыць”) ці Мір-возера. Легенда распавядае, што жыў у гэтых лясах князь. І быў у яго адзіны сын, апошні ў родзе. Калі надышла пара яго жаніць, здарыўся нечаканы выпадак. Узяў у старога князя ў арэнду замак адзін польскі яўрэй. І пайшла па ўсіх шляхах слава пра дачку карчмара Нару. Заехаў аднойчы туды стары князь і закахаўся. Даведаўся пра тое каханне князь і прагнаў сына. Змураваў тады юнак тайна ад бацькі пасярод вялікага возера церамок і пасяліў у ім сваю мілую. А зіма ў той год трымалася марозная, снежная. Возера лёдам скавала. А прыйшла вясна, вада паднялася, і пайшлі па возеры тоўстыя крыгі. І разбурылі церамок. Даведаўся малады князь, што ніхто з таго вострава і церамка жывы не выплыў. Узышоў на высокі бераг, што векавымі соснамі парос, ды з разбегу ў возера і кінуўся. I завецца з той пары Чырвонае возера яшчэ Мір-возерам.

Адна з самых трагічных старонак нашай гісторыі – гэта ВАВ. Інфармацыю аб гэтым ты знойдзеш на другі прыпынку “Гераічнае мінулае”.

Прагляд урыўка з відэа па ссылцы. Глядзі да 4.30 хвілін (час 04:30)

Ссылка для прагляду на компютары

https://www.youtube.com/watch?v=ujcuZEjp-eI&feature=emb_logo

QR-код для прагляду пры дапамозе смартфона або планшэта.

После прагляду фільма выканай прапанаванае далей заданне

Заданне 2. Складзі сінквейн.

Алгарытм працы над сінквейнам:
 

  • Назва 
  • Два азначэнні 
  • Тры дзеясловы 
  • Сказ з чатырох слоў 
  • Сінонім(ці асноўная думка) назвы 

Прыклад сінквейна на тэму "Мова":

Мова

Родная, мілагучная.

Люблю, шаную, сагравае.

Прыгожа звініць сардэчнаю струною.

Радзіма.

Наступны прыпынак нашага падарожжа “Ганарымся культурнай спадчынай”.

Прагляд даследчай працы. Чытай выдзеленае чырвоным колерам

 (час 03:00)

Ссылка для прагляду на компютары

https://puhovichi.schools.by/pages/kulturna-paznavalny-praekt-puhavchy-mnulae-suchasnasts

QR-код для прагляду пры дапамозе смартфона або планшэта.

3

Рашы красворд

Калі ты адкажаш на пытанні па гарызанталі правільна, то па вертыкалі зможаш прачытаць назву сваёй вёскі.

Фотаздымак сваіх адказаў  адпраў на праверку свайму настаўніку (адрас электроннай пошты puhovichi59@mail.ru)

Па гарызанталі:

1. Прозвішча старэйшай жыхаркі вёскі Пухавічы, былой настаўніцы, удзельніцы мясцовага гурта.

2. Згодна з паданнем, ад гэтага назоўніка пайшла назва вёскі Пухавічы.

3. Назва суседняй з намі вёскі, у якой знаходзіўся штаб Каўпака.

4. Назва мясцовага гурта, якому нададзена званне народнага.

5. Якім слуцкім князям належала вёска Пухавічы.

6.Што ў нашай вёсцы пабудавалі на месцы разбуранай царквы?

7.Назва мясцовага возера.

8.Ад назвы якой рыбы, згодна з адным з паданняў, пайшла назва нашага возера.

1

<sup>2</sup>

<sup>3</sup>

<sup>4</sup>

<sup>5</sup>

<sup>6</sup>

<sup>7</sup>

<sup>8</sup>

4

Для цікаўных!

Ты можаш пашырыць свае веды, калі:

Праглядзіш дадзены ў спасылках( глядзі вышэй указаныя спасылкі) матэрыял цалкам і наведаеш мясцовы школьны музей, завітаеш у мясцовы ДК і пагутарыш са сваімі роднымі і аднавяскоўцамі.

5

Задай пытанні настаўніку пры ўзнікненні цяжкасцяў (калі яны былі) (адрас электроннай пошты puhovichi59@mail.ru)

Дзякуй за працу! Ты малайчына!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.