Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускi народны каляндар

Дата: 25 февраля 2021 в 12:41, Обновлено 25 февраля 2021 в 17:28
Автор: Гловко Л. В.

Студзень. 24. Аксіння. «Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце». Фядос. «На Фядоса цёпла». 25. Таццяна. Свята студэнтаў. Павел. 31. Апанас. Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. «Хавай нос у апанасаўскі мароз».

Люты. 2. Грамніцы, Стрэчанне. «Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы», «Грамніца — хлебу палавіца». 5. Агата. «Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты». 6. Аксіння-паўзімніца. «На Аксінню мяце». Дарота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце». 14. Трыфан. «На Трыфана зорна — вясна позняя». Валянцін. Свята закаханых. 18. Агата. Каровіна свята. 24. Улассе. Свята жывёлы. «Аўлас на сыры лас». Мацей. «На Мацея адліга — будзе мароз».

Сакавік. 6. Сырапусны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Дзяўчаты вешалі «калодкі» нежанатым хлопцам. 13. Масленіца. «Масленіца ў «вятху» (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку». Гуканне вясны. «Блаславі, Божа, зіму замыкаці, вясну загукаці». 22. Саракі. Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. «Святыя Саракі ў поле саху валаклі». Прыска. «На Святога Прыску праб’е лёд і пліска». 27. ВЯЛІКДЗЕНЬ (у каталікоў). Арына. «На Арыну сей капусту ў расадніках».

Красавік. 1. Дар’я Вясенняя. 7. Дабравешчанне. «Дабравешчанне без ластавак — халоднае лета». 9. Матрона. «На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае». 21. Руф. «Руф рушыць снягі». 24. Вербніца. Анціп — ахоўнік зубоў.

Май. 1. ВЯЛІКДЗЕНЬ (у праваслаўных). «Хрыстос уваскрэс! — Сапраўды ўваскрэс!». Кузьма. «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком». 6. Юр’е. Свята жывёлы. «Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня». Абрад «Страла». 8. Праводная нядзеля. «Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла». 10. Радаўніца. 21. Іван Веснавы — апякун земляроба. «На Івана каласок, а на Пятра піражок».

Чэрвень. 4. Васіліск. «Ад Васіліска і салавей блізка». 5. Дзень Ефрасінні Полацкай. Хадзілі пакланіцца і абракацца. 9. Ушэсце. 19. Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. 27. Пятроўка да 11 ліпеня. Пятроўскі пост. Пятроўка-галадоўка.

Ліпень. 6. Купалле. Свята Сонца і кахання. «Дзень — адбаўленне, ночы прыбаўленне». 10. Самсон. «На Самсона дождж — сем тыдняў то ж». Сем братоў. «Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды». 12. Пятро. Свята заканчэння Купалля. 21. Казанская. Пракоп. «Пракоп бок прыпёк». Данат. «Святы Данат коскі точыць».

Жнівень. 6. Барыс. «Барыс і Глеб — паспеў хлеб». 7. Ганны. «Святыя Ганны бабкі стаўляюць». 14. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 28 жніўня. 19. Яблычны Спас. Свята садавіны. 28. Прачыстая. Свята ўраджаю. 29. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. «Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў».

Верасень. 5. Лупа. «Сей на Лупа — будзе жыта купа». 7. Баўтрамей. «Жыта на зіму сей». 8. Другая Прачыстая. «Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста». 26. Стаўроўскія Дзяды.

Кастрычнік. 14. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку — вяночкам». «Пакровы — зарыкалі каровы». Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі «ў дзеўкі» сябровак. 25. Марцін. Свята млынароў.

Лістапад. 4. Казанская. Дождж ці снег. 5. Асяніны, Змітраўскія Дзяды. «Святыя дзяды, завём вас…». 8. Зміцер. «Да Змітра дзеўка хітра». Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе. 12. Артошка. Пачатак прадзення. 14. Кузьма-Дзям’ян — апякун земляробства, кавалёў і вяселля. 21. Міхайлаў дзень — абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку. 27. Юстыніян — апякун плоднасці і дзяцінства. Адвент. Перадкалядны пост. Піліп. Пярэдадзень Піліпаўскага посту (да 7 студзеня).

Снежань. 4. Увядзенне. Водзяцца ваўкі. Барбара. «Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла». 9. Юр’е Зімовы. «Юра мосціць».  13. Андросы, Андрэйкі. Варажылі. 17. Варвары. «Мікола і Варвара ноч урвалі». 19. Мікола Зімовы. «Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета». «Мікола марозам гвоздзіць». 22. Ганны.  «Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні».«Ганкі — сядайце на санкі».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.