Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наша история

Дата: 13 октября 2014 в 18:16, Обновлено 29 октября 2015 в 16:04

Гісторыя Пухавіцкай школы

Нельга апісаць гісторыю школы без звароту да мінулага вёскі, бо гэта неад’емныя часткі аднаго цэлага. Не ўзгадаўшы аб мінулым вёскі Пухавічы, збяднім гісторыю школы.

         Першыя ўспаміны аб утварэнні школы даводзяцца на 1890 год, калі ў вёсцы дзейнічала царкоўна-прыхадская школа, у якой навучалася 30 хлопчыкаў. Настаўнік – Іван Міцкевіч, які скончыў Слуцкае вучылішча.

         Старажыл Іван Гардзеевіч Ахрамовіч успамінае, што веска Пухавічы ў 1906 годзе налічвала ўжо 106 гаспадарк. Гэта год вельмі памятны: ад пажару загінула 50 гаспадарак па вуліцы “Замосцішча”.

         Пасля Сталінскай аграрнай рэформы пачалося рассяленне на хутарах. Жыццевы ўзровень насельніцтва быў вельмі нізкі. У балота прыходзілася адваеўваць кожны кавалачак зямлі.         Хаціны маленькія, пакрытыя саломай, а жылі ў іх, здаралася і па 25 чалавек. Падлога калі і была, а гэта амаль роскашшу было, то не мылася па 5-6 месяцаў. Мылі падлогу да рэлігійных святах, такіх як Пасха, Каляды, Тройца. Лапці, даматканае адзенне – весь і ўсе, чым былі багаты сяляне. Лясы і непраходныя балоты перашкаджалі гандлю з іншымі вескамі і гарадамі. Святам было, калі наязджалі сюды гандляры – яўрэі. Звычайна яны заязджалі сюды перад Пасхай, Калядамі. Тады ўжо мяняліся сельскагаспадарчыя прадукты на цукар, муку, хусцінкі.

         З расказа першай вучаніцы Купрацэвіч Арыны Іванаўны мы даведаліся, што ў 1906 годзе ў вёсцы з’явіліся наёмныя настаўнікі. І толькі 2-3 багацейшыя сям’і  мелі магчымасць карміць настаўніка, які вучыў іх дзяцей грамаце. Настаўнік жыў па чарзе ў бацькоў вучняў і праводзіў заняткі з дзецьмі толькі ў зімовы час.

         У 1908 годзе была адкрыта земская народная школа. Змяшчалася яна ў памяшканні, якое было аддадзена пад школу. Першымі настаўнікамі земскай народнай школы былі Вольга Плышэўская і Сакадоўская. Заняткі ў школе пачыналіся і заканчваліся “законам божым”. Цяпер ўжо і не вераць, што за кожнае парушэнне дысцыпліны, за няведанне малітвы вучань павінен быў працягваць “лану” – руку. У школе навучалася 44 вучні, сярод якіх былі ўжо не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі, хаця апошніх было меншасць.

         У 1931 годзе ў вёсцы была адкрыта сямігадовая школа. Першымі настаўнікамі якой былі Мартынюк, Стельмах, Корнеў. Дзеці мелі магчымасць вучыцца. Перад краінай паўстала задача ліквідаваць непісьменнасць сярод дапрызыўнікоў. Чырвонай арміі патрэбны пісьменныя байцы, а ў нашым сельсавеце з дапрызыўнікоў 1910 года з 47 асоб было пісьменных толькі 60%, астатнія былі яшчэ непісьменныя. З гэтай мэтай была сазвана нарада дапрызыўнікоў, на якой было пастаўлена пытанне аб ліквідацыі непісьменнасці. Да кожнага непісьменнага прымацавалі настаўніка або пісьменнага, які павінен быў ліквідаваць яго непісьменнасць.

         З 1937 года ў Пухавічах была сярэдняя школа. Яе наведвалі жыхары вёсак Дзякавічы, Вятчынаў, Дубровы, Марохарава, Бялёва, Відошына, Сяменчы, Хісцецкага Бора, Ляхавічаў.

         Разам з ростам калгаса расце і жыццевы ўзровень людзей, расце культура вёскі Пухавічы. Па-новаму зажылі жыхары вескі, наладжвалі святочныя дэманстрацыі ў выглядзе інсцэніровак. Да іх рыхтаваліся асабліва мужчыны: рабілі шпагі, падрыхтоўвалі коней і праводзілі сцэны з грамадзянскай вайны, сцэны на антырэлігіезныя тэмы і інш.

...

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.